Перайсьці да зьместу

Аўстрыйскія авіялініі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 48°6′16″ пн. ш. 16°33′35″ у. д. / 48.10444° пн. ш. 16.55972° у. д. / 48.10444; 16.55972

«Аўстрыйскія авіялініі»
Эмблема

Вылет зь Вены (2019 год)
Заснаваная30 верасьня 1957 (67 гадоў таму)
Пачатак дзейнасьці31 сакавіка 1958 (66 гадоў таму)
ВузлыВена-Швэхат
Бонусная праграмаМілі і больш
АльянсЗорны
Колькасьць самалётаў63 (2023 год)
Прызначэньні130 (2023 год)
Старэйшая кампанія«Люфтганза» (Нямеччына)
Штаб-кватэраВена
Ключавыя постаціАнэта Ман (генэральны дырэктар)[1], Хрысьціна Фёрстэр (старшыня)[2]
Абарачэньне1,871 млрд эўра (2022 год)
Апэрацыйны прыбытак3 млн эўра (2022 год)
Лік супрацоўнікаў5659 (2023 год)
Сайтaustrian.com

«Аўстрыйскія авіялініі»[3][4] (ням. Österreichische Luftverkehrs) — авіякампанія Аўстрыі, заснаваная ў верасьні 1957 году.

На 2023 год ажыцьцяўляла па 360 палётаў у амаль 130 напрамках, зь якіх каля 40 знаходзіліся ў Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе[5]. Паветраны флёт улучаў 63 самалёты сямі мадэляў: 29 «Аэробусаў А320», 17 «Эмбраераў 195», шэсьць «Боінгаў 777», па тры «Боінгі 767», «Аэробусы А321-211» і «Аэробусы А321-111», а таксама два «Аэробусы А320нэо»[6]. Прадпрыемства налічвала каля 6000 супрацоўнікаў[7].

«Вікерс Віконт» у Манчэстэры (Ангельшчына, 1965 год)

14 траўня 1923 году «Аўстрыйскія авіялініі» ажыцьцявілі першы палёт зь Вены і Мюнхэн (Нямеччына). У наступныя гады прадпрыемства стала 4-м найбольшым авіяперавозьнікам у Эўропе. У 1938 годзе «Аўстрыйскія авіялініі» спынілі сваю дзейнасьць у сувязі зь нямецкім аншлюсам. У 1955 годзе ўрад Аўстрыі аднавіў дзейнасьць авіяперавозьніка. 30 верасьня 1957 году да «Аўстрыйскіх авіялініяў» далучылі «Паветра Аўстрыі». Статутны капітал прадпрыемства склаў 60 млн шылінгаў. 31 сакавіка 1958 году адбыўся першы палёт зь Вены ў Лёндан (Ангельшчына). На той час лётны парк налічваў чатыры самалёты «Вікерс Віконт 779». У 1960 годзе ўвялі ў дзеяньне першыя шэсьць самалётаў «Вікерс Віконт 837». У 1963-м задзейнічалі першы рэактыўны самалёт «Каравэла IV-Р». У 1969 годзе ажыцьцявілі першы палёт у Нью-Ёрк (ЗША). У 1971 годзе паставілі першы самалёт «ДС-9», пасьля чаго ўсе самалёты замянілі на рэактыўныя. У 1974 годзе на лётнішчы «Вена-Швэхат» адчынілі аўстрыйскую тэхнаверф. У 1988 годзе паі авіякампаніі разьмясьцілі на Венскай біржы[8].

Галаўная сядзіба (2017 год)

У 1997 годзе «Аўстрыйскія авіялініі» паглынулі мясцовыя авіялініі «Ляўда». У сакавіку 1998 году набылі «Тырольскія авіялініі», а ў лютым 2001-га — «Райндаліналёт». 20 красавіка 1999 году ўвялі бронь квіткоў празь Сеціва. У 2006 годзе ажыцьцявілі першы палёт у ірацкі Арбіль (Курдыстан) і пачалі перавозкі на «Боінгу 777». У кастрычніку 2007 году галаўную сядзібу з 900 супрацоўнікамі перанесьлі з поўдня Вены на Венскае лётнішча. 3 верасьня 2009 году ўрад Аўстрыі заключыў дамову аб продажы «Аўстрыйскіх авіялініяў» нямецкай «Люфтганзе». У 2012 годзе паветраны парк дапоўнілі самалётамі «Аэробус А320». У студзені 2016 году пачалі палёты на першым зь 17 рэактыўўных самалётаў «Эмбраер 195». У наступным новымі напрамкамі палётаў сталі Адэса (Украіна), Менорка (Гішпанія), Манчэстэр (Ангельшчына), Маямі (ЗША), Каломба (Шры-Ланка), Маўрыцы, Маракеш, Шанхай і Ганконг (Кітай), Ісфаган (Іран) і Куба. У 2019 годзе набылі яшчэ 6 самалётаў «А320». За 2019 год перавезьлі 14,651 млн чалавек. У кастрычніку 2022 году пачалі палёты на чатырох «А320нэо». Таксама асвоілі рэйсы ў Лос-Анджэлес (ЗША)[8].

Мапа палётаў (2022 год)
  • Антон Гэшгль (1969—1993)
  • Эрых Мара (1990—1993)
  • Гэрбэрт Бамэр (1993—2001)
  • Ван Сорэнсэн (2001—2006)
  • Альфрэд Оч (2006—2011)
  • Ян Альбрэхт (2011 — 31 траўня 2015)
  • Кай Краткі (2015 — лета 2018)
  • Алексіс Гёнсброх (лета 2018 — снежань 2021)
  • Анэта Ман (ад 1 сакавіка 2022 году)
  1. ^ Управа (ням.) // АТ «Аўстрыйскія авіялініі», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
  2. ^ Наглядальная рада (ням.) // АТ «Аўстрыйскія авіялініі», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
  3. ^ Як прыехаць у Беларусь // Belarus.by, 2021 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
  4. ^ Уладзімер Глод. «Люфтганзу» задавальняе прынцып парытэту зь «Белавія» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 29 сакавіка 2012 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
  5. ^ Аб прадпрыемстве (ням.) // АТ «Аўстрыйскія авіялініі», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
  6. ^ Самалётны парк (ням.) // АТ «Аўстрыйскія авіялініі», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
  7. ^ Пра «Аўстрыйскія авіялініі» (ням.) // АТ «Аўстрыйскія авіялініі», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
  8. ^ а б Нашая гісторыя (ням.) // АТ «Аўстрыйскія авіялініі», 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.